БеларускаяНавіны 15.01.2015

Беларускі суд адмаўляецца бачыць гамафобію

Некалькі месяцаў Беларусь абмяркоўвала суд па гучнай справе збіцця гея Міхаіла Пішчэўскага (кастрычнік 2014-студзень 2015 гг) . У траўні 2014 года у Мінску 31-гадовы Міхаіл Пішчэўскі быў жорстка збіты ў выніку спрэчкі на выхадзе з гей-вечарыны. Вынікам збіцця сталася выдаленне 20% галаўнога мозгу, месяц у коме і фактычна вегетатыўны стан далейшага існавання Пішчэўскага

homofobie

 Падчас  судовага разбіральніцтва ўсе бакі прызналі, што зачэпкай для спрэчкі  і далейшага збіцця  стала абраза Пішчэўскага паводле яго нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Тым не менш два разы суды адмовіліся браць ва ўвагу менавіта гэты фактар як прычыну для абвінавачання ў нянавісці на глебе сэксуальнай арыентацыі.

 Абодва рашэнні прызналі нападніка вінаватым толькі па артыкулах хуліганства і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Вынік : за фактычнае забойства чалавека (Пішчэўскі зараз і ніколі не зможа самастойна існаваць без поўнага медычнага дагляду і пастаяннай знешняй дапамогі)  суд прызначыў пакаранне 2,8 гады зняволення і кампенсацыю маральнай шкоды і выдаткаў на лекаванне.

 Нягледзячы на тое, што ў Беларусі няма прэцэдэнтага права, справа Пішчэўскага ўсё ж такі стала грамадскі рэзананснай. Пішчэўскі ніколі  не належаў да ЛГБТ-актывістаў, якія ўжо прызвычаіліся да ціску з боку дзяржавы.