Беларуская, Еўрапейскае радыё для БеларусіПраекты 03.07.2017

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 

 

 

 

Еўрарадыё – міжнародная радыёстанцыя, створаная беларускімі медыя прафесіяналамі і зарэгістраваная ў Варшаве ў верасні 2005 года. Еўрарадыё мае карэспандэнцкі пункт у Беларусі і 10 акрэдытаваных журналістаў, у тым ліку галоўнага рэдактара. Мэтай радыёстанцыі з’яўляецца распаўсюджванне сярод беларускіх слухачоў актуальнай, сучаснай, незалежнай і сапраўднай інфармацыі, а таксама еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцей. Акрамя таго, праэкт скіраваны на развіццё новага пакалення журналістаў, якія будуць здольныя да прафесійнай працы ў будучай Беларусі.