БеларускаяНавіны 26.11.2014

Новы палітычны прысуд у Беларусі

rubcovГомельскі актывіст Юры Рубцоў мусіць адбыць пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую установу. Такое рашэнне 21 лістапада прыняў Менскі гарадскі суд пры разглядзе касацыйнай скаргі на папярэдняе рашэння суда Савецкага раёну Менска.

Паводле папярэдняга рашэння 6 кастрычніка 2014 годда  Юры Рубцоў быў асуджаны за быццам бы  абразу суддзі.

Падставай для абвінавачання і далейшага прысуду стала заява суддзі Кірыла Палулеха,  які сцвярджаў, што падчас адміністратыўнага судовага паседжання 28 красавіка Рубцоў быццам бы абразіў яго як суддзю.

Юры Рубцоў стаў шырока вядомым ў Беларусі год таму дзякуючы свайму паслядоўнаму пратэсту, які ён перадусім выказваў праз свае майкі. Так, у лістападзе 2013 года падчас дэманстрацыі ён быў затрыманы за майку, на якой было напісана  «Лукашэнка, сыходзь». Пасля гэтага на працягу года актывіст трапляў пад сістэмны пераслед, некалькі разоў адбываўшы адміністратыўныя арышты і трымаючы галадоўку, у тым ліку запар 30 дзен.

Кожны раз афіцыйнай падставай для арышта станавілася  не ўласна майка, але быццам бы  нецэнзурная лаянка Рубцова. (Што з’яўляецца найбольш распаўсюджаннай афіцыйнай падставай для пераследу актывістаў у Беларусі.  Так, малады апазіцыянер Павел Вінаградаў толькі за гэты год правёў пад арыштам 65 сутак выключна з-за абвінавачванняў у нецэнзурнай лаянцы. Адзінымі сведкамі на такіх судах выступаюць як правіла супрацоўнікі міліцыі)

Акурат падчас аднаго з такіх судоў суддзі Палулеху пачулася знявага з боку Рубцова.

Праваабаронца і сам былы палітвязень Алесь Бяляцкі яшчэ падчас прысуду першай інстанцыі  заявіў, што справа нясе характар палітычнага пераследу а Юры Рубцоў становіцца новым палітычным вязнем: “Суд праходзіў у закрытым рэжыме, і ўсе прысутныя на судзе былі  прадстаўнікамі аднаго боку – міліцыянты, якія сведчылі супраць яго падчас адміністрацыйнага  працэсу і, фактычна, доказаў абразы суддзі няма, а міліцыянты давалі відавочна фальшывыя  паказанні падчас суду.  Такім чынам, адміністрацыйны суд у красавіку, які меў палітычны падтэкст, перацёк у крымінальную справу, якая адназначна мае палітычную афарбоўку. Гэта пераслед беларускага грамадзяніна за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, што яму гарантаванае Канстытуцыяй, таму мне здаецца, што тут мы маем справу з працэсам расправы з палітычным апанентам беларускага рэжыму. У нас з’явіўся яшчэ адзін палітвязень.”