БеларускаяНавіны 18.08.2015

Таццяна Караткевіч

20 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі скончыла разгляд заяваў аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў. Агулам у ЦВК паступіла 15 заяваў, з іх толькі 8 былі задаволены. Гэтак, напрыклад, было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групе Міколы Статкевіча, экс-кандыдата на прэзідэнта на выбарах 2010 года, што па-ранейшаму застаецца за кратамі.

Астатнія 8 кандыдатаў гэта, перадусім, сам дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ягоны адвечны спарынг-партнер Сяргей Гайдукевіч, тры прадстаўніка палітычнай апазіцыі: Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Таццяна Караткевіч, кіраўнік беларусіх казакаў Мікалай Улаховіч, беспрацоўная настаўніца Жанна Раманоўская і эканаміст Віктар Цярэшчанка, што таксама ўжо неаднаразова ўдзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах.

Як і ў 2010 годзе, апазіцыя не змагла дамовіцца на вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Што сабой уяўляюць гэтым разам апазыцыйныя кандыдаты і чаго ад іх варта чакаць самім беларусам і іхнім ссуседзям. Мы папрасілі выказаць свае стаўленне па 5 пунктах саміх кандыдатаў: Сяргея Калякіна, Таццяну Караткевіч і Анатоля Лябедзьку.

Korotkevič

 

Агульны прынцып знешняй палітыкі: кіруемся падыходам “Адказнага суседства”

1. Выконваем раней заключаныя дамовы

2. Да 2020 года Беларуст мае стаць вайскова-нейтральнай дзяржавай без замежных вайсковых базаў і аб’ектаў на нашай тэрыторыі

3. Праводзім рэвізію дамоваў на прадмет адпаведнасці нацыянальным інтарэсам.

У адносінах з Еўропай і ЗША выступаем за:

– мягкую інтэграцыю з ЕС,

– аднаўленне статусу у АБСЕ, адкрыццё місіі АБСЕ у Мінску,

– атрыманне паўнавартаснага членста Савета Еўропы,

– вяртанне ў агульную сістэму прэферэнцыяў ,

–  напоўніцу скарыстаць членства ва “Ўсходнім партнерстве”.

– развіццё адносін з ЕС і ЗША, прыцягненне інвестараў, каб сбалансаваць рускі капітал у Беларусі

-працягненне ўдзелу Беларусі ў праграме супрацы з НАТА

– развіццё двузбаковых адносін з краінамі-членамі ЕС

У адносінах з Расіяй:

– захаваць ўзровень супрацы ў сацыяльна-гуманітарнай і эканамічнай сферы.

– правесці рэвізію дамоваў і падыходаў па Еўразійскаму саюзу, яны не мусяць перашкаджаць развіццю адносіназ з ЕС і развіццб двухбаковых адносінаў ў рамках самога Еўразійскага саюзу.

– развіваць супрацу ў навуковай сферы

Роля беларускай мовы:

-рэальнае двухмоўе–вядзенне справаводства на беларускай мове, абавязковае валоданне беларускай мовай для чыноўнікаў, стварэнне грамадскага тэлебачання на беларускай мове

-дзяржаўная праграмма спрыяння распаўсюду беларускай мовы. разлічаная на 20 гадоў (культура, адукацыя, эканоміка)

-паступовы пераход вышэйшай адукацыі на беларускую мову

Грамадзянская супольнасць, правы чалавека, палітвязні, смяротнае пакаранне.

Грамадзянская супольнасць гэта партнер дзяржавы, маем спрыяць развіццю і супрацы з дзяржавай у розных сферах

Паліттычных зняволеных не мусіць быць, а таксама поўная рэабілітацыя тых, хто за 20 год кіраванння Лукашэнкі атрымаў крымінальны тэрмін.

Смяротнае пакаранне–мараторыя на выкананне , адмена да 2020 года.

Стаўленне да сітуацыі з Украінай

Выступае за  терытарыяльную целаснасць Украіны і мірны шлях вырашэння канфлікта і вітае мінскія дамоўленасці.

Tags: