Беларуская праваслаўная царква адмаўляецца ад самастойнасці?

Роўна месяц спатрэбіўся мітрапаліту каб абвесціць і згарнуць ўласную ініцыятыву. Па ягоных словах, цяпер пытанне пра самастойнасць беларускіх праваслаўных не будзе актуальным яшчэ  мінімум гадоў 50.

“Беларуская праваслаўная царква” афіцыйна як тэрмін  ўжываецца толькі на тэрыторыі Беларусі. Фактычна размова ідзе пра Беларускі экзархат — адміністратыўнае аб’яднанне епархій Маскоўскага патрыярхату ў межах Беларусі.

Інстытут экзархатаў у рамках Рускай праваслаўнай царквы быў утвораны толькі перад самым распадам СССР  спецыяльна для Украіны і Беларусі. Тым не менш, з цягам часу украінскі экзархат набыў статус самакіраванай царквы. Такія ж статусы займелі праваслаўныя епархіі ў Літве, Эстоніі і Малдове. Нядзіўна, што беларускія святары лічылі сябе пакрыўджанымі і патрабаванне незалежнасці беларускай праваслаўнай царквы ад Масквы час ад часу ўздымалася ў медыя. Аднак яшчэ ніколі гэтае пытанне не ставілі, ды яшчэ і публічна,  самі беларускія святары. Мінскі экзархат, як ніхто іншы, заставаўся верным Маскоўскаму патрыярхату.

Менавіта таму 16 снежня 2014 г.  словы мітрапаліта Паўла літаральна страсанулі публічную прастору краіны. На сустрэчы са святарамі Мінскай епархіі Павел абвесціў аб планах прасіць у Масквы большай незалежнасці. Такія словы маглі чакаць шмат ад каго, але не ад Паўла.

Справа ў тым, што сам Павел быў дасланы з Расіі кіраваць Беларускім экзархатамі троху болей за год.  Больш за тое, сам фармат ягонага прызначэння Масквою без аніякага ўзгаднення з беларускімі епіскамі акурат таму і стаўся магчымым, што Беларускі экзархат не мае самакіравання.

Новапрызначаны мітрапаліт не быў заўважаны і ў шанаванні свецкіх законаў Беларусі. Гэтак, кіраўнікі рэлігійных арганізацый у межах Беларусі абавязаны мець беларускае грамадзянтва. Меркавалася, што Павел проста атрымае беларускі пашпарт у паскораным рэжыму, каб не мелася фармальных зачэпак па законе. Тым не менш, мітрапаліт адмовіўся атрымліваць патрэбны пашпарт, сказаўшы што не бачыць праблему ў расійскім грамадзянстве. Падобным чынам было пракаментавана пытанне аб неабходнасць вывучэння беларускай мовы. Словам, Павел меньш за ўсё  падыходзіў на ролю барацьбіта за незалежнасць беларускай праваслаўнай царквы.

Дагэтуль не вядома, на што разлічваў і якую рэакцыю чакаў Павел, бо публічна Маскоўскі патрыярхат зусім ніяк не адрэагаваў на новую “ідэю”. І ўжо 20 студзеня 2015 года сам Павел абвесціў, што праект быў агучаны заўчасна, без падрыхтоўкі, і такім чынам выклікае больш шкоды, чым карысці. Адначасова мітрапаліт абвінаваціў ва ўсім нейкага неназванага  святара, які быццам бы  першы і агучыў ідэю, але не здольны яе абгрунтаваць.

Мяркуючы па ўсім, мітрапаліт Павел меў на ўвазе самога сябе, бо ва ўсіх медыя былі змешчаны менавіта ягоныя словы і заклік да беларускіх святароў падтрымаць ягоную ідэю.