Еўропа чакае маладых “валанцёраў” Лукашэнкі?

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі–самая буйная афіцыйная арганізацыя моладзі ў Беларусі. 

Створаная працягваць традыцыі савецкага камсамолу, яна дэ факта з’яўляецца манапалістам ў справе дзяржаўнае моладзевае палітыкі. Пра гэта нават не абазнанаму чалавеку лёгка скажуць лічбы: болей чым паўмільёны маладых беларусаў з’яўляецца ейнымі сябрамі, а фінансавая падтрымка з боку дзяржавы складае 98 % ад усіх дзяржаўных выдаткаў на моладзь.

Асобныя структуры БРСМ створаны нават у вайсковых частках, унутраных войсках міністэрства ўнутраных справаў і самой міліцыі. (Варта адзначыць, што менавіта унутраныя войскі і міліцыя найбольш жорстка дзейнічаць у Беларусі падчас падаўлення мітінгыў і дэманстрацый.)

Тым не менш, апошнім часам  арганізацыя больш прасоўвае свае сацыяльныя праекты кшталту “Добрае сэрца”, накіраваныя на дабрачыннасць.

Як высветлілася, асаблівых патрабаванняў да высылаючых валанцёраў арганізацый, у статуце праекта EVS Erasmus + проста няма. Што, уласна, і выкарысталі ў БРСМ.

Пакуль рана казаць, да чаго прывядзе канкрэтная супраца праўрадавых валанцёраў з еўрапейскімі партнёрамі, але на самім сайце БРСМ ўжо зараз ёсць інфармацыя аб летняй працы іхніх валанцераў у Польшчы, дзе яны добраўпарадкавалі могілкі савецкіх ваеннапалонных часоў другой сусветнай вайны.