Праграма падтрымкі мясцовых актывістаў і ініцыятыў (grassroots) у Беларусі.

«Граадзянская Беларусь» рэалізуе праграму доўгатэрміновай падтрымкі для груп лакальных актывістаў. У межах нашай праграмы мы дапамагаем актывітстам-пачаткоўцам і ініцыятывам вызначыць мэты і метады працы, садзейнічаць развіццю іх патэнцыялу.

Мэта праграмы: Стымуляванне мясцовага актывізму Садзейнічаць развіццю патэнцыялу людзей, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці свайго рэгіёна, імкнуцца, праз сваю дзейнасць да паляпшэння ўмоў жыцця ў рэгіёне. Дапамагчы гэтым людзям быць  у больш актыўным кантакце з суграмадзянамі і дасягаць эфектыўных вынікаў у сваёй дзейнасці. «Грамадзянская Беларусь» не ставіць сабе за мэту менавіта фінансаваую падтрымкулакальных ініцыятыў. Прыяытэтам з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Як гэта магчыма?:

– Вызначым моцныя і слабыя бакі Вашай ініцыятывы. Дапаможам пераадолець слабыя і эфектыўна выкарыстаць моцныя месцы.

– Кожная група, якая ўдзельнічае ў праграме, распрацуе свой план дзейнасці і развіцця на вызначаны перыяд. Такі план можа ўключаць у сябе адукацыйныя мерапрыемствы неабходныя для развіцця ініцыятывы і павышэннякасці яе дзейнасці(трэнінгі, семінары, кансультацыі).

– Магчымасць рэалізацыі міні-праекта для ўдзельнікаў праграмы.

– Найбольш актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі праекта наведаюць Чэхію, дзе сустрэнуцца са сваімі чэшскімі калегамі, пазнаёмяцца з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.

Праграма прадугледжвае:

Індывідуальныя трэнінгі з экспертамі, якія будуць развіваць патэнцыял вашых ініцыятыў і дапамогуць вам дасягнуць пастаўленых мэтаў- даты трэнінгаў па дамове з вашай камандай.

Сумесныя семінары – у сакавіку, чэрвені і верасні 2019- тэмы семінараў: прасоўванне сваёй актыўнасці ў сац.сетках, фандрайзінг, праца з журналістамі, праца недзяржаўных арганізацый у Беларусі.

Конкурс для лепшых праектаў праграмы і іх падтрымка – ліпень 2019

Конкурс для лепшых удзельнікаў праграмы на study visit ў Прагу – кастрычнік 2019

Заключны семінар праграмы ў Беларусі – у снежні 2019.

Рэгулярныя сустрэчы з нашымі каардынатарамі, у якіх ёсць велізарны досвед працы з падобнымі ініцыятывамі.

У праграму можа патрапіць толькі абмежаваная колькасць ініцыятыў і фінальная падтрымка праектаў чакае толькі лепшых з вас.

Праграма ў максімальнай меры можа быць скіравана на патрэбы і па канкрэтным жаданням у развіцці вашай ініцыятывы. І нашы каардынатары гатовыя даць вам адпаведныя кансультацыі.

З іншага боку чакаем поўнага ўключэння ў праграму, удзел ва ўсіх семінарах і іншых частках праграмы, якія мы будзем арганізоўваць, а таксама адказнасць у рэалізацыі падтрыманых праектаў. Выбар удзельнікаў паездкі ў Прагу і падтрымка праектаў будуць праходзіць на конкурснай аснове (будзем звяртаць увагу на ўдзел і адказнасць кожнай ініцыятывы на працягу праграмы).

Профіль ідэальнага ўдзельніка праграмы:

– актыўны грамадзянін або група/ініцыятыва актыўных грамадзян;

– цікавяцца праблемамі свайго рэгіёна;

– маюць ўласнае меркаванне і не баяцца яго выказваць;

– перакананыя, што наша жыццё залежыць ад нас саміх;

– прырытэт тым, хто жыве ў рэгіёнах.

– пажадана не ангажаваны ў якім-небудзь палітычным руху або партыі;

– мае жаданне ўплываць на пазітыўныя змены ў сваім рэгіёне;

– здольны адказаць на пытанне «Кім я сябе бачу праз 5 гадоў» ці хацеў бы адказаць на гэтае пытанне, замест «Я не ведаю …»

– тыя, хто ўжо што-небудзь спрабавалі рабіць для свайго рэгіёну;

Прыняць удзел у праграме могуць і ініцыятывы, якія займаюцца культурнымі праектамі (арганізацыяй выстаў, кінапаказаў, фэстаў і падобнае), валанцёрскія ініцыятывы.

Хто не можа стаць удзельнікам нашай праграмы:

  • Групы, арганізаваныя на аснове недэмакратычных прынцыпаў
  • Спартыўныя аб’яднанні
  • Актыўныя палітыкі
  • Людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі
  • Удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна з нашай праграмай

Што можа даць удзел у праграме:

  • Стымул для далейшай працы
  • Карысныя навыкі і новыя веды
  • Навучыцца працаваць з людзьмі эфектыўна, зыходзячы з іх рэальных патрэбаў і інтарэсаў
  • Магчымасць рэалізацыі Вашых ідэй і праектаў

Што трэба будзе ўкласці для паспяховага ўдзелу ў праграме:

  • Час
  • Энергію
  • Энтузіязм
  • Крэатыўнасць
  • Працавітасць
  • Прытрымліванне партнёрскіх пагадненняў