Сяргей Калякін

За што выступаюць кандыдаты ад апазіцыі?

20 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі скончыла разгляд заяваў аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў. Агулам у ЦВК паступіла 15 заяваў, з іх толькі 8 былі задаволены. Гэтак, напрыклад, было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групе Міколы Статкевіча, экс-кандыдата на прэзідэнта на выбарах 2010 года, што па-ранейшаму застаецца за кратамі.

Астатнія 8 кандыдатаў гэта, перадусім, сам дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ягоны адвечны спарынг-партнер Сяргей Гайдукевіч, тры прадстаўніка палітычнай апазіцыі: Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Таццяна Караткевіч, кіраўнік беларусіх казакаў Мікалай Улаховіч, беспрацоўная настаўніца Жанна Раманоўская і эканаміст Віктар Цярэшчанка, што таксама ўжо неаднаразова ўдзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах.

Як і ў 2010 годзе, апазіцыя не змагла дамовіцца на вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Што сабой уяўляюць гэтым разам апазыцыйныя кандыдаты і чаго ад іх варта чакаць самім беларусам і іхнім ссуседзям. Мы папрасілі выказаць свае стаўленне па 5 пунктах саміх кандыдатаў: Сяргея Калякіна, Таццяну Караткевіч і Анатоля Лябедзьку.

Сяргей Калякін

1.Стаўленне да Расіі

Расія важнейшы стратэгічны хаўруснік. Сёння эканамічны дабрабыт беларускай дзяржавы і насельніцтва нашай краіны ў вызначальнай ступені залежаць ад Расіі, апроч таго нашыя краіны звязваюць шырокія гуманітарныя сувязі паміж людзьмі. Рэчаіснасць такая, што без фінансава-эканамічнай дапамогі Расіі беларуская эканоміка і сацыяльная сфера нармалёва існаваць не могуць. Лічу, што любы, хто прыдзе да ўлады ў Беларусі, будзе вымушаны выбудоўваць з Расіяй шчыльныя сяброўскія адносіны. У адваротным выпадку ўладары прывядуць краіну да заняпаду, а народ да галечы.

2. Стаўленне да сітуацыі ва Ўкраіне

Мы падтрымліваем дамовы па ўрэгуляванню канфлікта ва Ўкраіне, якія падпісалі ў Мінску 12 лютага 2015 года кіраўнікі Германіі, Францыі, Расіі і Украіны. Гэтыя дамовы–апраўданы кампраміс паміж усімі бакамі, так ці інакш уцягнутымі ў канфлікт. Галоўнае ў іх тое, што рашэнне праблемы пераводзіцца з вайсковай у палітычную плоскасць. Важна адзначыць, што выкананне мінскіх дамоваў павольна, але няўхільна прасоўвае сітуацыю да міру. Укріанская трагедыя паказвае, што спробы вырашыць існуючыя ў краіне праблемы з дапамогай сілавый метадаў–гэта шлях да нацыянальнай катастрофы. І гэта мусіць быць сур’ёзным урокам для беларускіх уладаў і грамадзян Беларусію

3.Роля беларускай мовы.

Кожная дзяржава мае клапаціцца аб захаванні і развіцці мовы тытульнай нацыі. Але рабіць гэта трэба без кампанейшчыны і перахілаў. Бедарусі патрэбна комплексная дзяржаўная праграма падтрымкі і развіцця беларускай мовы, разлічая мінімум на 25-30 год.

4.Грамадзянская супольнасць, правы чалавека, палітвязні, смяротнае пакаранне.

Мы прапануем стварыць у Беларусі сацыяльную, прававую дзяржаву, дзе прытрымліваюцца правоў чалавека, няма пераследу грамадзян на палітычных матывах. Партыя «Справядлівы свет» выступае за свободу для ўсіх ад  эксплуатацыі, прыгнёту і прыніжэння, ад галечы і невуцтва, ад страху перад беспрацоўем, хваробай і старасцю, за свободу развіцця кожнага грамадзяніна і магчымасцт ягонага ўплыву на грамадства праз удзел у прыняцці і рэалізаціі рашэнняў. Свабода асобы можа быць рэалізавана толькі пры ўмове рэаалізацыі права на свабоду іншых членаў супольнасці. Партыя “Справядлівы свет” выступае за прыярытэт грамадскіх інтарэсаў, заснаваны на разуменні таго, чалавек у грамадстве мае прытрымлівацца вызначаным агульным правілам. Адначасова партыя супраць выкарыстання прыярытэта грамадскіх інтарэсаў у мэтах абмежавання агульнапрызнаных правоз і свабодаз грамадзян. Што тычацца смяротнага пакарання, то дзяржаве трэба паступова адмаўляцца ад гэтай меры пакарання. У якасці першага кроку трэба ўвесці мараторый на выкананне вынесеных смяротных прысудаў.

 5.Адносіны да ЕС і ЗША

Беларусь  мусіць імкнуцца нармалізаваць палітычныя адносіны з ЕС і ЗШЫ. Дзеля гэтага трэба зрабіць не так і шмат: прытрылівацца ўзятых на сябе міжнародных абвязацельстваў і ўнутранае заканадаўства. Нам таксама неабходна імкнуцца пашыраць рынкі збыту нашых тавараў і паслугаў у гэтых краінах. ЕС і ЗША уяўляюць для нас інтарэс таксама з пункту гледзішча атрымання перадавых тэхрналогіяў і інвестыцый.

Разам з тым мы не лічым прыярытэтным для нашай краіны задачу ўваходу ў ЕС. Тым больш, што ў агляднай будучыні нас туды і не прымуць, нават пры вялікім …

нават пры вялікім нашым жаданні.