Беларуская камера на Вацлаўскай плошчы
Навіны
09.08.2011 23:49

У Празе з 27 чэрвеня праходзіў “Тыдзень свабоды”, зладжаны з нагоды 20-ай гадавіны скасавання Варшаўскай дамовы. У межах “Тыдню свабоды прайшла канферэнцыя, некалькі выставаў, дыскусіі, подпіс петыцыяў і іншыя акцыі, мэтай якіх было нагадаць пра краіны, у якіх і сёння адбываецца грубае парушэнне правоў чалавека.

 

На Вацлаўскай плошчы на працягу двух дзён размяшчаліся намёты, якія прадстаўлялі сітуацыю, напрыклад, у Кітаі ці на Кубе.Тут можна было ўбачыць і “беларускую камеру” – у намёце памерам 3x3 метры ў блізкіх да рэальных прапорцыях была прадстаўленая камера, у якой у Беларусі звычайна змяшчаецца 8–10 вязняў.

Мы выставілі там арыгінальныя прадметы, якія даслалі нам беларускія калегі: тут можна было ўбачыць бляшаны посуд, з якога вязні ядуць, невялічкі кавалак мыла і абрывак туалетнай паперы, якога вязню мусіць хапіць на 15 дзён, скрутак, на якім была ў мандарыне перададзеная ў вязніцу запіска для роднага, і іншыя прадметы.

 Шэсцьдзесят наведвальнікаў падпісаліся пад петыцыяй за вызваленне палітычных вязняў у Беларусі, восемдзесят чалавек падпісалі паштоўку ў турму.

 

Акцыю “Тыдзень свабоды” ладзіла арганізацыя “Opona, o.p.s.“. Выставу “Беларуская камера” зарганізавала “Грамадзянская Беларусь”, паштоўкі для беларускіх вязняў падрыхтаваў “Чалавек у нядолі”. Актыўны ўдзел у акцыі ўзяла і арганізацыя “Svobodné Bělorusko”.Паўдзельнічала ў акцыі і Алена Ліхавід – маці вязня Мікіты Ліхавіда, а таксама журналісты газеты “Наша ніва” і беларускага Еўрарадыё. 

Комментарии (0)Add Comment

Написать комментарий

busy