| Čtrnáctidenní vzdělávací pobyt v ČR pro běloruské aktivisty |
| Podpora občanské společnosti |
| Čtvrtek, 28 Leden 2010 17:34 |
|
Ve druhé polovině března se mladí Bělorusové, kteří jsou aktivní ve svém městě či regionu, seznámí v České republice s lokálními občanskými iniciativami, se systémem místní samosprávy a absolvují školení např. o veřejných kampaních a práci s médii. Termín podání přihlášek je 5. února 2010. Informace pro běloruské zájemce:
Міжнароднае аб’яднанне Грамадзянская Беларусь запрашае Вас прыняць удзел у адукацыйнай стажыроўцы ў Чэшскай Рэспубліцы. Праграма стажыроўкі прадугледжана для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці свайго рэгіёна. Мэты адукацыйнай стажыроўкі: - пазнаёміць удзельнікаў з прынцыпамі функцыянавання дэмакратычнай дзяржавы з практычнага боку - даць магчымасць удзельнікам стажыроўкі пазнаёміцца з асаблівасцямі чэшскай рэгіянальнай палітыкі, прынцыпамі функцыянавання мясцовых органаў самакіравання і формамі супрацоўніцтва з неўрадавымі арганізацыямі - узняць прафесіяналізм маладых актывістаў у такіх сферах як арганізацыя грамадскіх кампаній і камунікацыя са СМІ - усталяваць кантакты паміж маладымі беларускімі актывістамі і прадстаўнікамі чэшскай палітычнай сцэны і грамадзянскай супольнасці.
Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, чэшскімі палітыкамі, дэсідэнтамі; усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партый і неўрадавых арганізацый ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.
Выдаткі звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем бяруць на сябе арганізатары.
Выбар кандыдатаў будзе ажыцяўляцца зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста і індывідуальнага інтэрв’ю.
Стажыроўка адбудзецца 14-28 сакавіка 2010 года.
Запоўненыя анкеты дасылайце, калі ласка, да 5 лютага 2010 на Tato emailová adresa je chráněna před spamboty, abyste ji viděli, povolte JavaScript Анкета| 45 kB | фармат MSWORD
Bookmark
Pošli to emailem
Komentáře (0)
![]() Napiš komentář
|

