Навіны
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11


Як прадаць зброю свайму ворагу: украiска-беларускi метад
Навіны
17.04.2014 14:54

Мінулы сакавік выдаўся натуральна “украінскім” для для усяго рэгіёну Усходняй Еўропы. Але апроч уласна Украіны і Расіі ў звязку з Крымскім пытаннем, упершыню максімальна шырока ў праблеме засвяціўся Беларусь і беларускі прэзідэнт.

 
Безальтэрнатыўная служба?
Навіны
09.03.2014 22:56

Кожны малады грамадзін Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 год непазбежна сутыкаецца з абавязкам службы ў войску.

Тэрміны службы ў параўнанні з савецкім перыядам былі скарочаныя. Аднак усе роўна вышэй,чым, напрыклад, у суседняй Расіі. Так, грамадзянін без вышэйшай адукацыі мусіць адслужыць паўтары гады, з вышэйшым--год.

Тым часам вось ужо 20 гадоў як прызыўнікі не могуць замяніць вайсковую службу альтэрнатыўнай. Хоць і маюць на тое канстытуцыйнае права.

 
Кіно па-беларуску: “Что-то не так”
Навіны
18.02.2014 22:44

Блізу чатырох тысяч маладзёнаў мусілі штурмаваць мінскі Дом ураду ў ноч з 2 на 3 лютага. Перакрыты праспект Незалежнасці, атрады унутраных войскаў, натуральныя бойкі наўпрост на прыступках ураду. І нават абсалютна сапраўдны выбух машыны каля помніку Леніну.

 
Цяжкасці перакладу
Навіны
15.01.2014 21:53

Канстытуцыйны суд Беларусі не бачыць праблемы ў адсутнасці законаў Рэспублікі Беларусь на беларускай мове. Адміністрацыя прэзідэнта пры наяўнасці такой патрэбы прапануе звяртацца да аўтаматычных перакладчыкаў на афіцыйных сайтах. А Савет Рэспублікі (верхняя палата парламенту) наогул лічыць, што права выбара адной з двух дзяржаўных моваў належыць дзяржаве, а не грамадзянам.

 
"Беларускі" майдан
Навіны
25.12.2013 01:31

6 снежня на трасе пад Менскам супрацоўнікамі міліцыі быў спынены аўтобус. Усе 53 пасажыры аўтобусу рухаліся ў Кіеў на Майдан. Па звыклых ужо для Беларусі прычынах (а хутчэй іх адсутнасці) сам аўтобус быў затрыманы, кіроўца пазбавіўся правоў, а пасажырам прапанавалі праехаць у бліжэйшае аддзяленне міліцыі. Пасажыры вырашылі пайсці сваім шляхам--праз начное снежнае поле, маршруткамі і транспартам сваякоў. Хтосьці быў вымушаны вяртацца ў Менск. Але частка усе ж даехала да Кіева.

 
Святар Лазар вызвалены са следчага ізалятара КДБ Беларусі
Навіны
09.12.2013 16:26

 

На працягу 6 месяцаў  святар рымска-каталіцкай царквы Уладзіслаў Лазар знаходзіўся пад вартай у турме КДБ па обвінавачанню ў датычнасці да дзяржаўнай здрады. 3 снежня 2013 г. Нунцыятура Рымска-Каталіцкай царквы распаўсюдзіла паведамленне аб вызваленні святара. Згодна паведамленню, святар абавязаны штодзенна рэгістравацца ў міліцыі па месцы жыхарства. Разам з тым, аб працэсуальным становішчы  святара нічога невядома.

Сутнасць "справы"

Імя ксяндза Уладзіслава Лазара да ліпеня гэтага года не было вядома далей за Мінска-Магілеўскую архідыяцэзію каталіцкай царквы, дзе той служыў настаяцелем касцёла ў Барысаве. 26 ліпеня 2013 г. Аляксандр Лукашэнка абвесціў пра затрыманне супрацоўніка КДБ, які працаваў на замежныя дзяржавы і перадаваў інфармацыю праз прадстаўнікоў беларускага касцела. Менавіта пасля гэтай ўзгадкі да прадстаўнікоў каталіцкай  царквы пачалі звяртацца журналісты за ўдакладненнямі, пра каго ж ідзе размова.

Нарэшце, 29 ліпеня прадстаўнік канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Юры Санько пацвердзіў арышт святара Лазара. Як пасля стала вядома, ужо на гэта момант святар знаходзіўся пад вартай блізу двух месяцаў.

 

 
«Перш.Папяр.12345678910Наст.Апош.»

Галоўныя партнёры



Мы рэкамендуем